БЕЛ Ł РУС

У Маскве паведамілі пра стварэнне пад выбары ў Малдове прарасійскага блока

6.07.2025 / 23:37

Nashaniva.com

Прарасійскі палітычны блок «Перамога», якім з-за мяжы кіруе алігарх Ілан Шор, плануе ўдзельнічаць у восеньскіх парламенцкіх выбарах. На чале яго збіраюцца паставіць башкана Гагаузіі, якая цяпер знаходзіцца пад судом, паведамляе расійскае агенцтва Sputnik.

Ілан Шор на з'ездзе ў Маскве. Фота: Sputnik

На з'ездзе ў Маскве Ілан Шор паведаміў, што ўжо на наступным тыдні будуць пададзеныя дакументы для рэгістрацыі блоку. На чале спісу кандыдатаў стане кіраўніца Гагаузіі Яўгенія Гуцул, якая зараз знаходзіцца пад судом у Малдове па справе аб незаконным фінансаванні партыі «Шор».

Шор сцвярджае, што выбары будуць «бруднымі», а ўлады нібыта паспрабуюць зняць іх блок з удзелу. Ён таксама абвясціў пра пачатак збору подпісаў за саюз Малдовы з Расіяй і заявіў, што іх мэта — звяржэнне цяперашняй улады і правядзенне датэрміновых выбараў. Акрамя таго, Шор заявіў, што Малдова павінна далучыцца да АДКБ — вайскова-палітычнага саюза на чале з Расіяй.

Раней праеўрапейская прэзідэнтка Малдовы Мая Санду казала, што Расія можа выкарыстаць сітуацыю ў Прыднястроўі для дестабілізацыі краіны напярэдадні выбараў. А віцэ-прэм’ерка Крысціна Герасімава падкрэсліла, што Малдова імкнецца пачаць перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз яшчэ да прызначаных на верасень выбараў, каб супрацьдзейнічаць расійскай дэзынфармацыі.

Чытайце таксама:

Пракуратура Малдовы патрабуе прыгаварыць кіраўнічку Гагаузіі да дзевяці гадоў турмы

Малдова забараніла ўезд у краіну беларускай зборнай па кікбоксінгу. У яе складзе быў і Дзмітрый Шакута

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў

Каментары да артыкула