БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам некіраваны карт пратараніў гоншчыка на хуткасці 90 км/г

6.07.2025 / 17:16

Nashaniva.com

Падчас адборачных заездаў «Кубка Садружнасці» па картынгу, які праходзіць у Стайках пад Мінскам, адбылася сур'ёзная аварыя. На трасу раптам выехаў карт без пілота, у выніку чаго адзін з удзельнікаў — майстар спорту з Брэста Барыс Іваноў — атрымаў траўму і быў шпіталізаваны, піша «Анлайнер».

На адным з паваротаў удзельнік спаборніцтваў вылецеў з трасы і пачаў заводзіць свой карт, аднак тэхніка завялася хутчэй, чым спартсмен паспеў у яе заскочыць. Карт самастойна паехаў па трасе ў хаатычным кірунку і ўрэзаўся ў іншы карт пад кіраваннем Барыса Іванова, які ў той момант рухаўся на высокай хуткасці (прыкладна 80-90 км/г).

Першапачаткова ў спартсмена падазравалі пералом рукі, але дыягназ не пацвердзіўся.

Нягледзячы на здарэнне, Барыс захоўвае пазітыўны настрой і нават жартуе, просячы «сабраць новы карт да заўтрашняга дня». Тым не менш, спартсмен заявіў пра паўзу ў кар'еры.

Чытайце таксама:

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Беларусь вярнула Літве кіроўцу Bolt, які ўрэзаўся ў агароджу на мяжы

Каментары да артыкула