У Беларусі ўсё больш актыўна набываюць закінутыя хаты
За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў Беларусі ў гаспадарчы абарот уключылі больш за 3000 закінутых хат — гэта на 20% больш, чым за аналагічны перыяд летась, паведамляе Realt.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
708 хат ужо знайшлі новых уладальнікаў, што на 7% больш, чым у першай палове 2024 года. Больш за 400 з гэтых будынкаў былі прададзеныя ўсяго за адну базавую велічыню — 42 рублі.
Усяго за паўгода дзяржава ўключыла ў выкарыстанне 3252 пустыя хаты і 730 гектараў зямлі пад імі — гэта на 23% больш, чым летась. Такія даныя прыводзіць Дзяржкаммаёмасці.
З 2023 года ў краіне працуе адзіны рэестр закінутых хат, у якім ужо больш за 26 тысяч аб’ектаў. Гэта значна спрашчае пошук вольнага жылля.
Новы ўладальнік такой хаты абавязаны на працягу года прывесці і сам дом, і ўчастак у парадак. Калі ёсць уважлівыя прычыны — напрыклад, хвароба ці камандзіроўка — тэрмін могуць падоўжыць.
Закон не абмяжоўвае новага ўладальніка ў продажы хаты пасля куплі. Але калі яна купленая ў растэрміноўку, то пакуль усе абавязанні не выкананы, прадаваць яе нельга — яна знаходзіцца ў закладзе.
Чытайце таксама:
Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча
Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая
У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі