БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы

2.07.2025 / 13:19

Nashaniva.com

На фоне абвастрэння адносін з Расіяй у Азербайджане паведамілі пра паэтапнае закрыццё рускамоўных школ з пераходам на навучанне на азербайджанскай мове. У краіне больш за 300 школ, дзе вучаць на рускай мове.

Фота: mtk.edu.az

Азербайджан на фоне абвастрэння адносін з Расіяй прыняў рашэнне пачаць закрыццё рускамоўных школ у краіне, паведаміў партал Oxu.az. 

Партал са спасылкай на бацькоў піша, што ў школьныя групы ў WhatsApp паступілі адпаведныя паведамленні, закрываць іх будуць паэтапна.

«У бліжэйшыя тры гады рускамоўныя школы пераходзяць на выкладанне на азербайджанскай мове, будуць арганізаваны курсы перападрыхтоўкі для настаўнікаў», — паведамляе Oxu.az.

Выданне Mektebgushesi адзначае, што ў Азербайджане працуюць 340 рускамоўных школ, у 16 з іх навучанне вядзецца толькі на рускай мове, у астатніх — на дзвюх мовах. Большасць школ знаходзіцца ў Баку.

Міжнародны скандал паміж Расіяй і Азербайджанам узнік пасля таго, як 27 чэрвеня ў Екацярынбургу былі затрыманыя прадстаўнікі азербайджанскай дыяспары па справах пра забойствы і замахі на забойства ў 2001, 2010 і 2011 гадах. Некаторыя крыніцы пісалі пра затрыманне 50 чалавек.

Два падазраваныя падчас следчых мерапрыемстваў памерлі.

Расійскі Следчы камітэт заявіў, што адзін з іх памёр ад сэрца, а прычына смерці другога «ўстанаўліваюцца».

Азербайджанская бок пасля судмедэкспертызы заявіў, што прычынамі смерці сталі шматлікія траўмы на іх целах, там завялі крымінальную справу па артыкулах за наўмыснае забойства, катаванні і перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Баку пачаў са свайго боку дзеянні супраць расіян. У прыватнасці, сілавікі правялі рэйд у рэдакцыі Sputnik Azerbaijan. Былі арыштаваны выканаўчы дырэктар Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўген Белавусаў нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва, легалізацыю злачынных даходаў. 

Акрамя таго, 1 ліпеня ўлады краіны абвясцілі пра затрыманне яшчэ некалькіх груп расіян, якіх абвінавацілі ў транзіце наркотыкаў з Ірана і кіберзлачынствах. Паказаныя затрыманыя былі моцна збітыя.

У Расіі таксама працягваюцца затрыманні азербайджанцаў. 

Чытайце таксама:

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ

Азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АЗГ, што складаліся з расіянаў

У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Каментары да артыкула