У Любані ў мэблевую краму прыпаўзла змяя
Удзень 1 ліпеня ў адной з мэблевых крам Любані з’явіўся нечаканы госць — змея. Ні работнікі, ні купцы не змаглі зразумець, ці небяспечная яна, таму выклікалі супрацоўнікаў МНС.
Скрыншот з відэа
Змяя паводзіла сябе спакойна і не праяўляла агрэсіі, таму спецыяльнае абсталяванне для адлову не спатрэбілася.
Пасля агляду рэптыліі вызначылі, што гэта быў вуж — зусім бяспечны для чалавека від.
Пасля таго як змяю злавілі, яе адпусцілі назад у прыроду.
Чытайце таксама:
Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце
35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку
У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі