БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

1.07.2025 / 19:6

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, згадаў пра нядаўняе вызваленне палітвязняў у рамках дамоўленасці з амерыканскім бокам.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка запэўніў, што ініцыятарам перамоваў былі амерыканцы.

Пры гэтым, як ён сцвярджае, амерыканцы нібыта не прасілі выпускаць Сяргея Ціханоўскага, бо лічаць яго «прарасійскім».

Выпусціў жа яго Лукашэнка, маўляў, па сваёй ініцыятыве.

Лукашэнка пабаяўся называць Ціханоўскага па прозвішчы, апісаў яго «адзін з беглых, якога асабіста я выпусціў».

Услед за гэтым Лукашэнка згадаў і прэс-канферэнцыю Ціханоўскага, і яго шматлікія заявы пасля вызвалення:

Нібыта «амерыканцы паабяцалі — ніхто нідзе ў СМІ выступаць не будзе. І толькі выехалі, выйшлі з бусіка — і адразу заявы ў СМІ. Рыданні гэтыя. А мы ведаем, хто і як іх ноччу рыхтаваў».

Адметна, што беларускія дзяржаўныя медыя не асвятлялі прэс-канферэнцыю Сяргея Ціханоўскага, таму іх аўдыторыя тэарэтычна не павінна ведаць, пра што казаў экс-палівязень. Аднак Лукашэнка апелюе да тых, хто чытае навіны ў сацсетках і ў незалежных СМІ.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка ніколі нічога не баіцца». Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» і не збіраліся праводзіць на мяжы з НАТА

Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову

Лукашэнка заявіў, што гатовы даць адказ на агрэсіўныя выпады з-за мяжы

Каментары да артыкула