БЕЛ Ł РУС

Боты пад Ціханоўскім змянілі тактыку

30.06.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Сяргей Ціханоўскі застаецца галоўнай цэллю для ботафермаў, але ўстаноўка «А Света то не рада» больш не ў ратацыі.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў Варшаве, 26 чэрвеня 2025. Фота Getty Images

Напачатку вызваленне Сяргея Ціханоўскага беларуская прапаганда падавала не толькі як частку вялікай гульні Лукашэнкі з Захадам, але і як стратэгічны ход, накіраваны на падрыў адзінства беларускай апазіцыі. Адпаведную ўстаноўку мелі і боты, якія пасвяцца ў ютубе і тыктоку.

Праз некалькі дзён устаноўкі ботаў змяніліся. Характэрная група ботаў з нікамі, якія мімікруюць пад імёны і прозвішчы, стала расстаўляць пад выпускамі навін «Нашай Нівы» ў ютубе іншага тыпу пасланні.

Боты даказваюць, што ён не «герой».

Другая ўстаноўка ботаў: «Ён робіць заявы, хоць яшчэ не арыентуецца ў абстаноўцы».

Іншая група ботаў праводзіць думку, што Ціханоўскі — клоўн.

Ну а «Бацька» — проста процілегласць Ціханоўскаму: «маладзец», ды яшчэ і «законна абраны» ў «такі складаны час».

Атрымалі боты ўстаноўку і адносна заявы Сяргея Ціханоўскага на моўную тэму.

Яшчэ адна масавая ўстаноўка: Сяргей Ціханоўскі ў неадэкватным псіхалагічным стане, яму трэба медыцынская дапамога.

Кадр з дыпфэйкавага відэа ў тэлеграм-канале «Белорусский фронт», звязаным з Мінабароны Беларусі

Нагадаем, што раней у тэлеграм-канале «Белорусский фронт», звязаным з Мінабароны Беларусі, з'явілася дыпфэйкавае відэа.

На ім паказаны быццам бы фрагмент ютуб-праграмы «Обычное утро» з кадрамі з прэс-канферэнцыі. Штучны інтэлект ператварае момант размовы Сяргея Ціханоўскага з журналістамі ў бойку з жонкай Святланай.

У гэтым жа ключы працавалі і боты ў каментарах пад ролікамі тыктока і навінамі ў ютубе:

«А Ціханоўская не вельмі радая і адчуваецца, разгубленая. Не ў цэнтры ўвагі».

«Не пашанцавала ёй, цяпер яе засунуць далёка і давядзецца ісці працаваць. Яна меней за ўсіх выйграла ад гэтага вызвалення».

«Нешта Света зусім завяла».

«Света ў шоку. Што цяпер рабіць з гэтым прэзідэнтам. Яе звольняць ці на кухню».

«Светка думае: во Лукашэнка западлянку падкінуў! Толькі жыццё пачало наладжвацца!»

«А Светка сядзіць і думае: навошта цябе выпусцілі».

«Ціханоўская захвалявалася, што муж яе адсуне на другі план».

Іншая група ботаў грала ролю «незадаволенага вызваленнем народу» і праводзіла наратыў, што вызваляць не трэба было. 

Трэцяя частка ботаў на розныя лады запэўнівала, што пра Сяргея Ціханоўскага ўжо ніхто не памятае і людзям навіны пра яго нецікавыя:

Варта адзначыць, што боты працуюць групамі, лайкаюць адны другога. У Ютубе і Тыктоку працуюць розныя ботафермы, у рознай стылістыцы і нават з розным падыходам да выбару нікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула