БЕЛ Ł РУС

«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання

28.06.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Карыстальнікі сацсетак абмяркоўваюць дзіўную знаходку — сыр ва ўпакоўцы, падазрона падобнай на брэнд «Брэст-Літоўскі», заўважыла BGmedia. Што гэта — падробка ці крэатыў ад вытворцаў? 

Сыр, знойдзены карыстальнікам Threads

У Threads адзін з карыстальнікаў выклаў фота сыру, які выклікаў бурнае абмеркаванне. На ўпакоўцы — вядомы стыль «Брэст-Літоўскага», характэрныя колерная гама і шрыфт… Але ёсць нюанс: напісана, што гэта сыр «Расійскі», а зверху — «Сделано в Белоруссии». Вось толькі ніякай інфармацыі пра вытворцу няма.

Рэакцыя сацсетак была імгненнай і бязлітаснай.

«Зроблена ў невядомым месцы. Белоруссия — гэта дзе?».

«Выкіньце, у яго тэрмін прыдатнасці гадоў 30 таму як скончыўся».

«У «Брэст-Літоўска» шрыфт не такі нават. Гэта закос».

«Менавіта з-за такога гаўна на ўсёй беларускай малочцы цяпер QR-коды!»

Карыстальнікі адзначылі, што сапраўдная прадукцыя «Савушкава прадукту» (уладальнік брэнда «Брэст-Літоўск») даўно абароненая ад падробак, у тым ліку знакамі на ўпакоўцы, якія бачныя толькі пад ультрафіялетавымі прамянямі.

У апошнія гады беларускія вытворцы актыўна змагаюцца з падробкамі. QR-коды, ахоўныя пласты, спецчарніла — усё дзеля таго, каб спажывец не трапіў на вуду фальсіфікатараў. Асабліва часта беларускія прадукты падрабляюць на расійскім рынку — брэнд вядомы, давер высокі, а кантроль — не заўсёды строгі.

Пакуль невядома, дзе менавіта быў знойдзены загадкавы сыр. Але ясна адно: калі вы бачыце «Сделано в Белоруссии» — варта насцярожыцца. Беларускія прадукты сябе так не называюць ужо больш за 30 гадоў. 

Чытайце таксама:

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы

«Гэта называецца «адпіска». «Савушкаў» адказаў на скаргу адносна паўпустых упаковак

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»

Каментары да артыкула