Трамп заявіў, што выратаваў вярхоўнага лідара Ірана ад «ганебнай смерці»
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што нядаўна разглядаў магчымасць зняцця санкцый супраць Ірана, каб дапамагчы краіне хутчэй аднавіцца. Аднак, маўляў, пасля рэзкіх выказванняў лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі ён адмовіўся ад гэтай ідэі.
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
Трамп заявіў у сацсетцы Truth Social, што замест удзячнасці ўбачыў толькі злосць і нянавісць, таму адразу спыніў спробы змякчыць санкцыі.
Сцвярджэнні Хаменеі, якія прагучалі ў тэлезвароце, які выйшаў напярэдадні, Трамп назваў «нахабнымі і дурнымі» і ахарактарызаваў як хлусню.
Ён папярэдзіў, што Ірану варта вярнуцца да нармальных міжнародных адносін, інакш становішча краіны пагоршыцца.
Таксама Трамп сказаў, што нібыта ведаў, дзе знаходзіцца Хаменеі, але не дазволіў бы Ізраілю забіць яго. Трамп заявіў, што выратаваў вярхоўнага лідара Ірана ад «ганебнай смерці». Пры гэтым ён асудзіў словы іранскага лідара пра перамогу над ЗША і Ізраілем, назваўшы гэта хлуснёй і дурнотай.
Чытайце таксама:
«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем
Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»