БЕЛ Ł РУС

Літва і Латвія ўсё ж прымуць чэмпіянат Еўропы па футзале, а беларусаў адправяць у Славенію

27.06.2025 / 18:22

Nashaniva.com

27 чэрвеня УЕФА абвясціла, што Славенія стане трэцяй краінай-гаспадыняй фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футзале 2026 года. Турнір пройдзе з 20 студзеня па 7 лютага 2026 года, піша Bet.football.

Зборная Беларусі па футзале

Такое рашэнне прынята, паколькі Латвія і Літва, якія першапачаткова былі краінамі-гаспадынямі Еўра-2026, забаранілі праводзіць у сябе матчы з удзелам зборнай Беларусі. Каб гарантаваць удзел усіх кваліфікаваных каманд і збалансавана правесці турнір, УЕФА прыняў рашэнне далучыць трэцяга арганізатара — Славенію.

Беларусь, якая заваявала прамую пуцёўку ў фінальную стадыю па выніках асноўнага раунда кваліфікацыі ў красавіку, будзе гуляць усе свае матчы ў Славеніі — у групе C або D.

Славенія прыме 18 матчаў, у тым ліку гульні груп C і D. Асноўныя матчы, у тым ліку два чвэрцьфіналы, паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал, адбудуцца на «Арэне Стожыцы». У трэцім туры групавога этапу, калі гульні будуць праходзіць адначасова, таксама будзе выкарыстаная «Тывалі Арэна».

Латвія і Літва застаюцца суарганізатаркамі турніру: гульні групы А пройдуць у Рызе, групы B — у Коўне, а таксама абодва гарады прымуць па чвэрцьфінале.

УЕФА падзякаваў усім тром краінам-гаспадыням за гнуткасць і супрацоўніцтва, падкрэсліўшы важнасць таго, што чэмпіянат застанецца цэласным і справядлівым для ўсіх удзельнікаў.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі

У Фінляндыі прынцыпова не будуць паказваць матч сваёй зборнай са зборнай Беларусі

Названы стадыён, дзе зборная Беларусі прыме Шатландыю і Данію ў кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2026

У суботу ў Варшаве разыграюць Кубак Івуліна

Каментары да артыкула