Лукашэнку трывожыць сітуацыя з цэнамі па ўсім ЕАЭС
27 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краінах ЕАЭС склалася трывожная сітуацыя з цэнамі. Каб іх стабілізаваць, даводзіцца часткова адкрываць рынак для імпартных тавараў.
Фота ілюстрацыйнае
Лукашэнка падкрэсліў, што праблема закранае нават тыя прадукты, якія Беларусь і іншыя краіны ЕАЭС могуць вырабляць у дастатковай колькасці і экспартаваць.
На ягоную думку, Еўразійскай эканамічнай камісіі варта распрацаваць сістэмнае рашэнне, каб не дзейнічаць у экстранным парадку кожны раз, калі ўзнікае дэфіцыт прадуктаў, такіх як гародніна, яблыкі, масла, цукар ці мяса.
Нагадаем, што 27 мая урад Беларусі адмяніў забарону на ўвоз з «недружалюбных краін» шэрагу харчовых тавараў, у тым ліку бульбы, цыбулі, капусты і яблыкаў. Гэта адбылося на фоне дэфіцыту ў беларускіх крамах звычайнай агародніны кшталту бульбы ці цыбулі.
Чытайце таксама:
Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах
За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў
У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу
У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?