БЕЛ Ł РУС

15 гадоў калоніі. Стала вядома пра прысуд палітвязню Аляксандру Кудрэвічу

27.06.2025 / 16:33

Nashaniva.com

Аляксандра Кудрэвіча асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, даведаўся Dissidentby. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Аляксандр Кудрэвіч

30 снежня 2024 года суддзя Мінскага гарадскога суда Любоў Сімахіна прызнала Аляксандра Кудрэвіча вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Ёсць звесткі, што мужчына працаваў у Дэпартаменце крымінальнай разведкі. Гэты орган падаў грамадзянскі пазоў аб спагнанні матэрыяльнай шкоды. Такую назву Дэпартамент крымінальнай разведкі МУС стаў насіць толькі ў красавіку 2024 года — да гэтага ён называўся Дэпартаментам забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

11 сакавіка 2025 года апеляцыя пакінула прысуд без зменаў. Цяпер Аляксандр адбывае пакаранне ў калоніі №3 (Віцьба).

19 снежня 2024 года праваабаронцы прызналі Аляксандра Кудрэвіча палітвязнем.

Чытайце таксама:

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram

Каментары да артыкула