БЕЛ Ł РУС

Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google

26.06.2025 / 20:23

Nashaniva.com

Google у лідарах на рынку картаграфічных сэрвісаў у Беларусі, але стабільна губляе аўдыторыю — карыстальнікаў адваёўвае «Яндэкс». Пра гэта гаворыцца ў даследаванні RocketData, піша Devby.io.

За апошнія тры гады папулярнасць анлайн-картаў Google знізілася на 12 працэнтных пунктаў — з 81% да 69%. «Яндэкс», наадварот, прыкладна столькі ж дадаў і зараз займае 29% рынку. Яшчэ 2% належыць расійскай сістэме 2ГІС, якая запрацавала ў Беларусі ў канцы 2021 года.

Высокая доля Google на беларускім рынку тлумачыцца тым, што яна прыйшла сюды раней за астатніх. Аналітыкі адзначаюць, што кампаніі, якія ігнаруюць Google, страчваюць да 70% інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі, а калі адсутнічаюць у «Яндэксе», то губляюць траціну беларускіх карыстальнікаў.

Рост «Яндэкса» забяспечваюць іншыя сэрвісы экасістэмы: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расійскія турысты, а гэта — 97% замежных падарожнікаў, сказана ў дакладзе.

Чытайце таксама:

У Гродне ўлады ўзяліся за несанкцыянаваную рэкламу — банеры на агароджах давялося паздымаць

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку

Каментары да артыкула