БЕЛ Ł РУС

Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны

25.06.2025 / 22:6

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ даў інтэрв’ю агенцтву Reuters па выніках саміту альянсу, што адбыўся ў Гаазе. Асноўныя тэзісы прыводзіць Бі-бі-сі.

Марк Рутэ і Дональд Трамп на саміце НАТА ў Гаазе. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP 

Ніхто з членаў НАТА не «наіўны» адносна Расіі, і ва ўсіх «больш-менш аднолькавая ацэнка» яе намераў.

«Усё НАТА, уключаючы Злучаныя Штаты, цалкам прыхільнае падтрыманню здольнасці Украіны весці вайну, каб дасягнуць таго, што калі будзе нейкая мірная дамоўленасць — ці спыненне агню, — то яна будзе трывалай і доўгатэрміновай».

Еўрапейскія члены НАТА паступова будуць браць на сябе большую долю падтрымкі Украіны, аднак частка дапамогі працягне паступаць і ад ЗША. Злучаныя Штаты будуць «вельмі ўцягнутыя ў абмен разведданымі, але таксама і ў практычную ваенную падтрымку», у тым ліку патэнцыйна і сістэмы ППА. «Думаю, будзе ўсё яшчэ вялікі, велізарны ўдзел ЗША», — сказаў Рутэ.

Чытайце таксама:

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну

Рубіа пра санкцыі супраць Расіі: Трамп ведае правільны час і месца для іх увядзення

Каментары да артыкула