БЕЛ Ł РУС

Рубіа пра санкцыі супраць Расіі: Трамп ведае правільны час і месца для іх увядзення

25.06.2025 / 12:36

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у інтэрв’ю Politico, што новыя санкцыі супраць Расіі могуць нашкодзіць патэнцыйным перамовам.

Фота: Alex Brandon / AP

Уладзімір Зяленскі і іншыя еўрапейскія лідары спадзяюцца пераканаць Трампа ў сераду, падчас саміту НАТА ў Гаазе, увесці новыя санкцыі супраць Расіі, бо Уладзімір Пуцін неаднаразова адхіляў амерыканскія прапановы аб спыненні агню.

«Калі мы зробім тое, чаго ўсе тут ад нас хочуць, а менавіта каб ўмяшаліся і разграмілі іх новымі санкцыямі, мы, верагодна, страцім магчымасць весці з імі перамовы аб спыненні агню, і хто тады будзе з імі размаўляць?» — сказаў Рубіа.

Ён дадаў, што Трамп «ведае правільны час і месца» для новых эканамічных мераў. Паводле слоў Рубіа, прэзідэнцкая адміністрацыя працуе з Кангрэсам, каб забяспечыць Трампу адпаведную гнуткасць.

Але калі ЗША вырашаць увесці санкцыі, дадаў ён, гэта значыць, што акно для перамоваў з Расіяй, верагодна, закрыецца.

«Калі ён гэта зробіць, гэта будзе амаль прызнаннем таго, што бліжэйшым часам перамовы не адбудуцца», — сказаў Рубіа.

«Мы будзем працягваць узаемадзеянне. У тым сэнсе, што калі ў нас з’явіцца магчымасць штосьці змяніць і прымусіць іх сесці за стол перамоваў, мы ёю скарыстаемся», — дадаў дзяржсакратар ЗША.

Паколькі перамовы з Расіяй зайшлі ў тупік, Рубіа заявіў, што Масква лічыць, што можа дасягнуць сваіх тэрытарыяльных мэтаў на полі бою — з чым Вашынгтон не згодны.

«Наша адчуванне такое, што расіяне будуць спрабаваць дасягнуць на полі бою таго, чаго яны патрабавалі за сталом перамоваў, а менавіта захавання адміністрацыйных межаў пэўных тэрыторый і г.д. Мы лічым, што ім будзе значна цяжэй дасягнуць гэтага, чым яны думаюць», — дадаў Рубіа.

Чытайце таксама:

Трамп перад самітам НАТА: Зяленскі — добры хлопец

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным

Еўрапейцы будуць угаворваць Трампа прадаць Украіне зброю

Каментары да артыкула