БЕЛ Ł РУС

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Варшавы

24.06.2025 / 20:15

Nashaniva.com

Акцыя салідарнасці з удзелам нядаўна вызваленага палітвязня Сяргея Ціханоўскага і ягонай жонкі, дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, прызначаная на чацвер, 26 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Збор прызначаны на 19.00 каля помніка Мікалаю Каперніку ў цэнтры горада.

Сяргей Ціханоўскі быў нечакана вызвалены 21 чэрвеня па выніках візіту ў Мінск спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага. Дагэтуль ён адбыў больш за 5 гадоў зняволення ва ўмовах, нялюдскіх нават у параўнанні з тымі, у якіх знаходзяцца іншыя палітвязні. 

Чытайце таксама:

Пазняк прыгадаў пра Ціханоўскага як «чалавека Масквы на спецзаданні ў Беларусі», але дапусціў ягонае выпраўленне

«Тата, я табе пачытаю, і ты заснеш». Ціханоўскі падзяліўся душэўнай гісторыяй пра дачку

Сяргей і Святлана Ціханоўскія запісалі відэазварот да Радаслава Сікорскага

«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк

«Я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной». Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў яго ўтрыманні пасля смерці Навальнага

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Каментары да артыкула