БЕЛ Ł РУС

У Румыніі зацвердзілі праеўрапейскі ўрад

23.06.2025 / 19:41

Nashaniva.com

23 чэрвеня 2025 года парламент Румыніі зацвердзіў новы кааліцыйны ўрад на чале з праеўрапейскім палітыкам Іліе Балажанам, лідарам Нацыянал-ліберальнай партыі і былым часовым прэзідэнтам краіны.

Іліе Балажан. Фота: Beata Zawrzel/NurPhoto via Getty Images

За зацвярджэнне ўрада прагаласаваў 301 дэпутат, толькі дзевяць былі супраць. Ультраправая партыя AUR байкатавала галасаванне і пакінула залу.

Члены новага ўрада павінны скласці прысягу ўвечары ў Прэзідэнцкім палацы, пасля чаго афіцыйна пачнуць працу.

Кааліцыя, якая падтрымлівае Балажана, уключае чатыры палітычныя сілы і мае большасць у парламенце — больш за 60%. Паводле кааліцыйнага пагаднення, у 2027 годзе яго на пасадзе прэм’ера заменіць прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі.

У новым кабінеце 16 міністраў і некалькі віцэ-прэм’ераў. Міністэрствы абароны і замежных спраў узначалілі прадстаўнікі праеўрапейскага Саюза за выратаванне Румыніі — Іануц Машцяну і Аана Тою адпаведна.

Кандыдатуру Балажана на пасаду кіраўніка ўрада на мінулым тыдні вылучыў прэзідэнт краіны Нікушор Дан.

Чытайце таксама:

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу

Пасля правальных прэзідэнцкіх выбараў пайшоў у адстаўку прэм'ер Румыніі

У Румыніі зноў праходзяць прэзідэнцкія выбары. Першая спроба не ўдалася з-за падазрэнняў аб расійскім умяшанні

Каментары да артыкула