БЕЛ Ł РУС

Неўзабаве на беларускі рынак выйдзе новы мабільны аператар

23.06.2025 / 16:22

Nashaniva.com

У 2026 годзе на рынак мабільнай сувязі плануе выйсці «Белтэлекам», паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Івашкін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю прадпрыемства.

Як адзначыў Аляксей Івашкін, запуск мабільнага напрамку з'яўляецца стратэгічнай мэтай кампаніі. Створана адпаведная стратэгія развіцця, і ўжо пачата яе рэалізацыя. У «Белтэлекаме» падкрэсліваюць, што сучасным абанентам важна атрымліваць канвергентныя паслугі — калі фіксаваная і мабільная сувязь аб'яднаныя ў адзін пакет.

Цяпер ідзе мадэрнізацыя сетак, закупляецца «ядро» сістэмы. Кампанія супрацоўнічае з «Беларускімі воблачнымі тэхналогіямі» — аператарам інфраструктуры, які дае доступ да сетак 4G і 5G. Пасля завяршэння падрыхтоўкі «Белтэлекам» выйдзе на рынак.

Плануецца, што запуск адбудзецца паэтапна. Спачатку прапануюць пакетныя паслугі па перадачы даных, каб наладзіць надзейную сетку. Пасля гэтага запусцяць і галасавую сувязь. У кампаніі адзначаюць, што маюць некалькі «козыраў у рукаве» і разлічваюць на канкурэнтныя перавагі перад іншымі аператарамі.

Акрамя мабільнай сувязі, «Белтэлекам» таксама робіць стаўку на развіццё цэнтраў апрацоўкі даных, кібербяспеку, інавацыйныя ІТ-прадукты для бізнэсу і рашэнні для «разумнага горада». Асобная ўвагу, як заяўляецца, надаецца развіццю ІТ-кампетэнцый і выкарыстанню штучнага інтэлекту — як для ўнутранай аптымізацыі, так і для паляпшэння абслугоўвання кліентаў.

Чытайце таксама:

«Штогод губляем 15 аб'ектаў». Беларускія дачнікі змагаюцца з вышкамі сотавай сувязі

Калі могуць запусціць тэхналогію 5G у Беларусі

Аператар A1 папярэдзіў уладальнікаў старых вэлкомаўскіх сімак

Мабільныя аператары вырашылі пакуль не адключаць папулярных тарыфных планаў

Каментары да артыкула