БЕЛ Ł РУС

У Рагачоўскім раёне скончыў жыццё самагубствам старшыня сельвыканкама

23.06.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Старшыня Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта ў Рагачоўскім раёне Аляксандр Шаўрэй скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта выданню «Флагшток» паведаміла крыніца, звязаная з мясцовай выканаўчай уладай.

Аляксандр Шаўрэй. Фота: сацсеткі

Пра прычыны суіцыду сельскага чыноўніка пакуль нічога не вядома. Інфармацыю пра трагедыю ўдалося пацвердзіць — як даведаўся «Флагшток», старшыня сельвыканкама пайшоў з жыцця 13 чэрвеня ад асфіксіі.

На сваю старонку ў сацсетцы Аляксандр Шаўрэй апошні раз заходзіў за некалькі дзён да самагубства — 8 чэрвеня. Чаго-небудзь асаблівага ён у сваім профілі не размяшчаў — у асноўным, асабістыя здымкі. Мяркуючы па фота, у мужчыны засталася жонка.

Вядома, што да пасады ў сельвыканкаме Аляксандр Шаўрэй працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Дварэц. Згадак пра яго ў сеціве практычна няма. 

Чытайце таксама:

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі

Скончыў жыццё самагубствам мясцовы дэпутат з Навагрудчыны

Каментары да артыкула