БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пра вызваленне мужа: Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў

21.06.2025 / 17:56

Nashaniva.com

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў вызвалены 21 чэрвеня ў выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келога. Былы палітвязень выехаў з Беларусі і цяпер у Вільні.

Святлана Ціханоўская з мужам. Фота: Офіс Ціханоўскай

«Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрымання. Вызваленне Сяргея — гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за каласальную падтрымку», — напісала Святлана Ціханоўская ў тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Сяргея Ціханоўскага пасля турмы цяжка пазнаць ФОТА

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Каментары да артыкула