Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуціну на пленарнай сесіі Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, на якім ён сёння прысутнічае, адказаў на пытанне вядучага, ці ёсць у планах Расіі капітуляцыя Украіны ў выніку развязанай супраць яе вайны.
Скрыншот з відэа
«Дональд Трамп спрабуе дамагчыся таго, што ён называе безумоўнай капітуляцыяй Ірана ў плане яго ядзернай праграмы. Вы, як прэзідэнт Расеі, шукаеце безумоўнай капітуляцыі з боку Уладзіміра Зяленскага? Бо гэта такая ж сітуацыя», — задаў Пуціну пытанне вядоўца.
Пуцін у адказ заявіў, што, маўляў, «гэтая сітуацыя не такая ж, а прынцыпова іншая».
«Мы не дамагаемся капітуляцыі з боку Украіны, мы настойваем на прызнанні рэалій, якія склаліся на зямлі», — сказаў Пуцін.
Чытайце таксама:
Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт
Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем