У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару
Некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляюць ізраільскія СМІ.
Скрыншот з відэа
СМІ паведамляюць пра чатыры прылёты, два з іх — прамое траплянне ў будынкі.
Пацярпелі 17 чалавек, трое з іх атрымалі цяжкія раненні. Паводле папярэдніх звестак, цэллю для ўдару былі ўрадавыя ўстановы Ізраіля.
Таксама паведамляецца пра прылёты ў горадзе Беэр-Шэва і ў Іўдзейскіх гарах каля Іерусаліма. Ёсць пацярпелыя, у тым ліку ў цяжкім стане.
Паводле папярэдніх ацэнак, усяго было выкарыстана больш за 20 ракет.
Чытайце таксама:
Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба
ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы