Міністр спорту хоча ўключыць беларускія футбольныя клубы ў расійскі чэмпіянат
Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю ТАСС Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму падчас падзяліўся планамі па магчымым аб'яднанні двух нацыянальных футбольных першынстваў.
Сяргей Кавальчук
«Гэтае пытанне абмяркоўваецца даўно. Аднак тут, каб пазбегнуць канфрантацыі з сусветнай футбольнай супольнасцю, трэба садзіцца і вырашаць тром бакам: УЕФА, БФФ і РФС.
Думаю, гэта пайшло б нам на карысць. На прыкладзе хакея і КХЛ мы бачым, што гэта вялікі плюс. На пачатковым этапе дастаткова аднаго нашага клуба, але патэнцыйна ў Расійскую прафесійную лігу маглі б увайсці дзве нашы каманды», — сказаў Кавальчук.
Пры гэтым аб'яднанне двух чэмпіянатаў супярэчыць рэгламенту УЕФА. Раней у БФФ, насуперак меркаванню Мінспорту, выказваліся пра нежаданне інтэгравацца з расійскім футболам.
Важна таксама, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў лютым 2022 года расійскія футбольныя клубы былі адхіленыя ад удзелу ў еўрапейскіх клубных турнірах, тое ж самае тычыцца і расійскай зборнай. У той жа час беларускія клубы і зборная працягваюць паўнавартасна выступаць у міжнародных турнірах, хоць і з абмежаваннямі кшталту забароны гуляць хатнія матчы ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Міністр спорту выступіў за змяншэнне каманд у футбольным чэмпіянаце
«35-40 тысяч рублёў!» Лукашэнка абураны, што ў спорце нехта атрымлівае «тры заробкі прэзідэнта»
Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ