БЕЛ Ł РУС

Памёр Сямён Букчын

20.06.2025 / 12:29

Nashaniva.com

20 чэрвеня памёр беларускі літаратар і журналіст Сямён Букчын. Яму было 83 гады.

У 1990-я і 2000-я многія таксама запомнілі і палюбілі яго як публіцыста, палымянага палеміста. Ён быў аўтарам і «Нашай Нівы».

У лютым 2021 года, калі над краінай згусціліся чорныя хмары рэакцыі, ён падпісаў зварот ветэранаў журналістыкі «Спыніць тупую сілу беззаконня!» у абарону палітвязняў і свабоды слова.

Сярод яго апошніх публікацый у «Нашай Ніве» былі:

У каваных кратах мінскіх балконаў яму бачыліся зоркі Давіда

Павольная Лета паглыне не толькі Герчыка, але і Марціновіча

А гэта кароткі ўспамін Ліліі Брандабоўскай пра Букчына: Галоўнае — не баяцца!

Сямён Букчын нарадзіўся 18 жніўня 1941 года ў Белгарадскай вобласці. Скончыў філфак БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1972). Працаваў фрэзероўшчыкам, а пасля супрацоўнікам рэдакцыі «Беларуская энцыклапедыя», старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН Беларусі.

Быў аўтарам некалькіх літаратуразнаўчых кніг і наладжваў культурныя кантакты з Расіяй і Польшчай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула