БЕЛ Ł РУС

У Ленінградскай вобласці знайшлі мёртвым віцэ-губернатара

19.06.2025 / 23:33

Nashaniva.com

Увечары 19 чэрвеня 2025 года ў сваім загарадным доме ў вёсцы Юкі Ленінградскай вобласці Расіі знойдзены мёртвым мясцовы віцэ-губернатар Ігар Пятроў. Паводле паведамленняў СМІ, у чыноўніка было агнястрэльнае раненне.

Ігар Пятроў

Папярэдне ўстаноўлена, што смерць наступіла падчас чысткі стрэльбы — прыкмет узлому або гвалту не выяўлена. Улады Ленінградскай вобласці пацвердзілі смерць Пятрова і адзначылі, што ён нечакана пайшоў з жыцця ва ўзросце 65 гадоў, аднак прычыны не ўдакладнілі.

Ігар Пятроў займаў пасаду віцэ-губернатара з 2017 года.

Чытайце таксама:

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

Кіраўнік раёна ў Курскай вобласці нарыхтоўваў дровы на фронт — і яго забіла дрэвам

Экс-прафесар эканамічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як аддаў махлярам 650 тысяч даляраў

Скончыў жыццё самагубствам мясцовы дэпутат з Навагрудчыны

Каментары да артыкула