БЕЛ Ł РУС

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?

19.06.2025 / 22:56

Nashaniva.com

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць спецыяльныя прылады — алказамкі. Яны не дазволяць завесці машыну, калі ў паветры, якое выдыхае кіроўца, будуць утрымлівацца пары алкаголю, піша «Смартпрэс».

Гэтыя сістэмы распрацоўвае адна з кампаній — рэзідэнтаў Тэхнапарка БДУІР. Яна ўжо мае досвед у стварэнні алкатэстаў, якія працуюць больш чым на 500 беларускіх прадпрыемствах. Такія прылады інтэграваныя з сістэмамі кантролю доступу і ўліку працоўнага часу на заводах.

Падмануць сістэму амаль немагчыма: кожны супрацоўнік праходзіць праверку самастойна — яго ідэнтыфікуюць па пропуску ці праз сістэму распазнавання твару, і адразу фіксуецца фота. Усе даныя адразу адпраўляюцца на сервер, і калі чалавек нецвярозы, яго проста не дапусцяць да працы.

Цяпер кампанія распрацавала алказамок — прыладу, якая ставіцца ў транспарт.

Машыну нельга завесці, пакуль кіроўца не пройдзе праверку на алкаголь. Калі тэст пацвярджае, што чалавек цвярозы, алказамок дазваляе запусціць рухавік. Усе даныя (у тым ліку фота і вынік тэсту) могуць адпраўляцца на сервер ці, напрыклад, у Telegram.

Першым, хто пачне выкарыстоўваць такую сістэму, стане Мінскі аўтазавод — алказамкі будуць усталёўвацца на электробусах МАЗ.

Чытайце таксама:

Ці можна піць безалкагольнае піва штодзень і колькі

Ці можна піць квас і безалкагольнае піва за рулём? У Гродне правялі эксперымент

У Акцябрскім раёне п'янага кіроўцу затрымлівалі са стралянінай

У Магілёве злавілі п'янага маршрутчыка, які вёз пасажыраў

Каментары да артыкула