Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля
Паводле інфармацыі Reuters, ЗША і Іран вядуць непублічныя прамыя перамовы пасля ізраільскіх удараў па Іране. Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф і міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне, каб абмеркаваць шляхі дыпламатычнага вырашэння канфлікту паміж Іранам і Ізраілем.
Стыў Уіткаф. Фота: AP Photo/Alex Brandon
Аракчы падчас размоў выказаў гатоўнасць Ірана пайсці на саступкі ў пытанні ядзернай праграмы, калі ЗША прымусяць Ізраіль спыніць ваенныя дзеянні.
Па звестках крыніц, менавіта ЗША ініцыявалі першы кантакт і прапанавалі новую формулу для выхаду з тупіка. Таксама падчас перамоў закранулі ідэю стварэння рэгіянальнага кансорцыума, які займаўся б узбагачэннем урану па-за межамі Ірана.
Вядома, што ў пятніцу ў Жэневе адбудуцца перамовы па ядзернай праграме з удзелам прадстаўнікоў Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?
Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам
Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду