БЕЛ Ł РУС

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

19.06.2025 / 6:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў ваенны план удараў па Іране, але ўстрымліваецца ад канчатковага загаду, назіраючы за тым, ці адмовіцца Тэгеран ад сваёй ядзернай праграмы, паведамляе The Wall Street Journal.

Фота: Joe Raedle / AP

Паводле выдання, у аўторак увечары Трамп паведаміў сваім старшым дарадцам, што ўхваліў ваенныя планы адносна Ірана, але ўстрымліваецца ад канчатковага загаду, назіраючы за тым, ці адмовіцца Тэгеран ад сваёй ядзернай праграмы.

«Я магу гэта зрабіць, а магу і не зрабіць. Наступны тыдзень будзе вельмі важны, магчыма, менш за тыдзень», — заявіў Трамп, адказваючы на пытанне, ці вырашыў ён нанесці ўдар па ядзерных аб’ектах Ірана.

Вярхоўны лідар Ірана, аятала Алі Хаменеі, заявіў, што Іран не здасца і папярэдзіў, што любое ваеннае ўмяшанне ЗША прывядзе да «непапраўных наступстваў».

 «Тым часам ЗША значна нарошчваюць сваю ваенную прысутнасць на Блізкім Усходзе. Трэці эсмінец ВМС ЗША ўвайшоў ва ўсходнюю частку Міжземнага мора, а другая амерыканская авіяносная ўдарная група накіроўваецца да Аравійскага мора. Хоць Пентагон заяўляе, што гэтыя дзеянні носяць выключна абарончую прыроду, аднак яны паляпшаюць пазіцыі ЗША на выпадак, калі Трамп вырашыць далучыцца да ізраільскіх атак на Іран».

Выданне мяркуе, што такія дзеянні таксама могуць быць тактыкай ціску, каб прымусіць Іран капітуляваць або пайсці на саступкі.

Чытайце таксама:

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт

«Давай спачатку разбярэмся з Расіяй». Трамп адказаў на прапанову Пуціна аб пасярэдніцтве на Блізкім Усходзе

Каментары да артыкула