БЕЛ Ł РУС

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

18.06.2025 / 23:30

Nashaniva.com

У горадзе Ханчжоў, што ў кітайскай правінцыі Чжэцзян, на аўтастаянцы каля гандлёвага цэнтра на жанчыну напаў невядомы мужчына. Калі 30-гадовая Ма сядала ў машыну, нападнік залез на пярэдняе сядзенне і пачаў пагражаць ёй нажом. Яе крыкі пра дапамогу ніхто не пачуў, паведамляе The South China Morning Post.

Калаж: scmp.com

Мужчына прымусіў жанчыну ехаць у суседні раён. Аднак калі ён на хвіліну адхіліў сваю ўвагу, дзяўчына змагла звязацца са сваім хлопцам, які выявіў яе месцазнаходжанне і выклікаў паліцыю.

Калі праваахоўнікі прыбылі на месца, нападнік спачатку стаў наносіць Ма шматлікія ўдары нажом у грудзі (усяго іх налічылі 22), а пасля скончыў жыццё самагубствам.

Жанчыну тэрмінова даставілі ў бальніцу. Як адзначылі лекары, яе жыццё ўдалося выратаваць дзякуючы грудным імплантам, якія засцераглі жыццёва важныя органы.

Чытайце таксама:

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля

Каментары да артыкула