Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі
Аўстралійскае радыё ABC Classic выбрала сюіту для струннага аркестра і флейты «Беласнежка» беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага альбомам тыдня, піша «Беларусь и мир».
Аляксандр Літвіноўскі. Фота Wikimedia Commons
Гэта сучаснае музычнае пераасэнсаванне вядомай казкі, якое складаецца з 19 частак і гучыць каля 55 хвілін. Музыка мае «кінематаграфічнае» гучанне і стварае яскравыя вобразы.
Сюіту выканалі беларускі струнны аркестр «Метамарфоза» пад кіраўніцтвам Паўла Любамудрава, а флейтавыя партыі сыграў Мікалай Данскі.
Аляксандр Літвіноўскі — беларускі кампазітар, які нарадзіўся ў 1962 годзе, вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і вядомы сваёй творчасцю ў сучаснай класічнай музыцы.
Чытайце таксама:
Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце