БЕЛ Ł РУС

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец

18.06.2025 / 21:16

Nashaniva.com

ЗША вырашылі перакінуць на Блізкі Усход яшчэ адзін — ужо трэці — авіяносец на фоне росту напружання паміж Іранам і Ізраілем. Як паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, гэтае рашэнне было прынята пасля таго, як кіраўнік Ірана аятала Алі Хаменеі адмовіўся прыняць «безумоўную капітуляцыю», якой патрабаваў Дональд Трамп.

Авіяносец Gerald R. Ford. Фота: Wikimedia Commons

У рэгіён накіроўваецца самы дарагі авіяносец ЗША — Gerald R. Ford, які каштуе $13 мільярдаў. Гэты «плывучы горад» мае дзве ядзерныя ўстаноўкі, развівае хуткасць да 56 км/г і можа браць на борт каля 90 самалётаў і верталётаў (у тым ліку F-35), а таксама больш за 4000 чалавек экіпажу. Карабель узброены сістэмамі супрацьпаветранай абароны і зенітнымі комплексамі.

Раней у рэгіён ужо былі накіраваныя іншыя авіяносцы — Nimitz і Carl Vinson — разам з суправаджальнымі караблямі, ракетнымі крэйсерамі і эсмінцамі з «Тамагаўкамі». Усё гэта стварае моцную ўдарную групу.

Акрамя таго, ЗША адправілі дадатковыя знішчальнікі F-16, F-22 і F-35 і перакінулі з Еўропы самалёты-запраўшчыкі, каб падтрымліваць паветраную аперацыю.

Трамп 18 чэрвеня чарговы раз заявіў, што Іран павінен «проста здацца», і прыгразіў ударамі па вайсковых і ядзерных аб’ектах краіны, падкрэсліўшы, што амерыканцы «цалкам кантралююць неба над Іранам».

Чытайце таксама:

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана

Каментары да артыкула