БЕЛ Ł РУС

У ноч з 20 і 21 чэрвеня мінскае метро памяняе расклад

18.06.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Мінскі метрапалітэн папярэдзіў, што 20 чэрвеня ў сталіцы пройдзе Рэспубліканскі баль выпускнікоў, дзеля чаго метро будзе працаваць па змененым графіку. 

Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак

У сувязі з мерапрыемствам цягнікі будуць курсіраваць па раскладзе пятніцы з 05:30 20 чэрвеня да 02:00 ночы 21 чэрвеня.

У ноч на 21 чэрвеня (субота) станцыі метро закрыюць на ўваход у 01:25. Выключэнні:

Таксама метрапалітэн раіць загадзя набыць жэтоны і праязныя дакументы. Гэта дазволіць пазбегнуць чэргаў і затрымак.

Чытайце таксама:

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары

Кальцавая лінія мінскага метро будзе з 17 станцый. Якія будуць назвы і калі пачнецца будаўніцтва

Каментары да артыкула