У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу
У Слоніме пачалі выпускаць новы мясны прадукт — варана-вэнджаную каўбасу з бульбай, піша расійскае выданне Sputnik. Як расказала галоўны тэхнолаг Слонімскага мясакамбіната Людміла Лукашэвіч, тэхналогія вытворчасці гэтай каўбасы ўнікальная і ўжо ўнесена ў нацыянальны рэестр Кнігі рэкордаў Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Людмілы Лукашэвіч, ідэя ўзнікла з улікам кулінарных пераваг беларусаў: усе любяць мяса і бульбу, якая нярэдка называецца другім хлебам. Таму вырашылі аб’яднаць гэтыя два прадукты ў адным.
Каўбаса, па словах спецыялісткі, зацікавіла не толькі беларусаў, але і пакупнікоў у іншых краінах. Яе ўжо паказвалі на міжнародных выставах, а таксама пачалі пастаўляць у Расію і Казахстан.
Людміла Лукашэвіч адзначыла, што для вытворчасці падыходзяць не ўсе гатункі бульбы — важна, каб яна мела патрэбную шчыльную тэкстуру і не была мяккай. У агульным складзе прадукту — каля 25% бульбы.
Чытайце таксама:
«Белорусские продукты» ў Казахстане трапілі ў моўны скандал
У адной з крам старую бульбу прадавалі па цане новай
Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла