БЕЛ Ł РУС

Камісія па вяртанні разгледзела 8 зваротаў

17.06.2025 / 19:34

Nashaniva.com

17 чэрвеня ў Беларусі пад старшынствам генеральнага пракурора Андрэя Шведа адбылося чарговае пасяджэнне так званай «камісіі па вяртанні» — структуры, якая разглядае звароты грамадзян, што знаходзяцца за мяжой і жадаюць вярнуцца на радзіму, але асцерагаюцца, што на ёй могуць быць рэпрэсаваныя па палітычных матывах. 

Андрэй Швед. Фота: Генпракуратура

На разгляд камісіі гэтым разам было вынесена восем новых зваротаў, аднак пра канкрэтныя вынікі рашэнняў традыцыйна не паведамляецца.

Як сцвярджае Генпракуратура, людзі, якія звяртаюцца, нібыта выказваюць гатоўнасць «весці правапаслухмяны лад жыцця, паважаць нацыянальную сімволіку і традыцыі, свядома і актыўна выконваць грамадзянскі абавязак».

У лютым, Андрэй Швед заяўляў, што камісія ўжо атрымала 241 зварот. Па вынікаў іх разгляду каля 40 чалавек атрымалі станоўчы адказ, а 19 вярнуліся ў Беларусь.

Чытайце таксама:

«Недзе, можа, паставіў лайк не той». На БТ паказалі чарговага беларуса, які прыехаў на радзіму праз камісію па вяртанні

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек

Лукашэнка распытаў Шведа пра камісію па вяртанні

Беларусам за мяжой пачалі рассылаць паведамленні, каб нагадаць пра «камісію па вяртанні»

Камісія Шведа толькі цяпер дазволіла вярнуцца ў футбол экс-капітану зборнай Беларусі. А ён ужо скончыў кар'еру

Каментары да артыкула