БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па асобных прадметах

16.06.2025 / 20:2

Nashaniva.com

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апублікаваў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, якое адбылося 2 чэрвеня 2025 года.

У гэты дзень ЦТ прайшлі 30,9 тысячы абітурыентаў. Экзамены здаваліся па дзесяці прадметах, у тым ліку па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі, сусветнай гісторыі найноўшага часу і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай.

Максімальны вынік у 100 балаў набралі 724 чалавекі. Большасць з іх паказала такі вынік на ЦТ па замежных мовах — 509 абітурыентаў. Па матэматыцы 100 балаў атрымалі 181 чалавек.

Сярэднія балы па асобных прадметах склалі:

Абітурыенты могуць паглядзець свае вынікі, уключаючы скан бланка адказаў і правільныя адказы, у асабістым кабінеце на сайце РІКВ.

Сертыфікаты ЦТ можна будзе атрымаць з 1 ліпеня — у тых жа пунктах, дзе праводзілася тэсціраванне.

Чытайце таксама:

«Больш за 600 стабальных вынікаў». Сёння стануць вядомыя вынікі першага ЦЭ

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ

Гісторыя Беларусі — у топ-5. Пералічаныя самыя папулярныя прадметы ЦТ у 2025 годзе

Каментары да артыкула