БЕЛ Ł РУС

У Брэсце два чалавекі загінулі ад перадазіроўкі метадону

13.06.2025 / 17:55

Nashaniva.com

У Брэсце ад ужывання наркотыкаў загінулі адзін за адным двое людзей, паведаміў Следчы камітэт. Цяпер улады шукаюць тых, хто распаўсюджвае наркотыкі.

Фота ілюстрацыйнае

Першы выпадак адбыўся 10 мая: мінакі знайшлі на вуліцы цела 47-гадовага мужчыны. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць.

Праз два дні адбылася яшчэ адна трагедыя — мужчына выявіў сваю 42-гадовую сужыцельку мёртвай у іх кватэры. Падчас агляду месца здарэння следчыя знайшлі выкарыстаны шпрыц.

Медыцынская экспертыза паказала, што абодва берасцейцы загінулі ў выніку атручвання метадонам — асабліва небяспечным наркотыкам.

Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў, што прывёў да смерці людзей. У СК падкрэсліваюць: нават аднаразовае ўжыванне наркотыкаў можа каштаваць жыцця.

Чытайце таксама:

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых

Электрасамакатчыка з какаінам затрымалі ў Мінску

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу

У Пухавіцкім раёне затрымалі закладчыкаў з 1,2 кг наркотыкаў

Каментары да артыкула