БЕЛ Ł РУС

Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага

12.06.2025 / 16:16

Nashaniva.com

«Людзі выходзяць на першы план. Сапраўды паказваюць свой інтэлект. Гэта здорава», — лічыць Мелказёраў

Вольга Лойка ў адным з выпускаў аналітычнага ТОКу.

У новым выпуску падкасту «Нешта будзе» блогеры Аляксандр Івулін і Мікіта Мелказёраў абмяркоўвалі працу беларускага ютуба.

Сярод іншага Мелказёраў звярнуў увагу на новыя выпускі ТОКу з Вольгай Лойкай.

«Аналітычныя выпускі ТОКу — гэта таксама жанр. Людзям тлумачыць, як жыць. Разумны чалавек бярэ на сябе адказнасць.

Мне падаецца, што калі праз 300 гадоў гнёту, праз 300 гадоў таго, што людзям казалі «не высоўвайся», той, хто высоўваецца і бярэ на сябе адказнасць рабіць нейкія меркаванні — цікавыя і ў цікавым вайбе, тэмпе — то людзі будуць гэта слухаць.

Таму мы атрымліваем, што ў Лойкі [няма] ні аднаго выпуску ніжэй за 60 тысяч [праглядаў]. Зараз, калі ўсе экстрэмісты, тэрарысты і гэтак далей», — заўважыў Мелказёраў.

«І мне здаецца, што зараз Лойка папулярнейшая за Чалага», — выказаў сваё меркаванне Івулін.

«Так», — пагадзіўся з ім Мелказёраў.

«Чалы як бы ўжо стаміўся», — працягнуў думку Івулін.

«Усе разбіліся на пары. (…) А Чалы замяніў Лойку на Ігара Кулея. І гэта таксама нейкая дынаміка, нейкае развіццё. Што Воля Лойка, якая была… Ну ў Tut.by агулам усе такія непрыкметныя былі журналісты. А тут вось людзі выходзяць на першы план. Сапраўды паказваюць свой інтэлект. Гэта здорава. Нешта мяняецца. Не такое балота», — заўважыў Мелказёраў.

Чытайце таксама:

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы

Вольга Лойка: Санкцыі на беларускія калійныя ўгнаенні могуць быць помстай з боку Расіі

Вольга Лойка прапанавала «закон Ціханоўскай» для чыноўнікаў і патлумачыла, што гэта такое

Каментары да артыкула