БЕЛ Ł РУС

У некаторых раёнах Лос-Анджэлеса ўвялі каменданцкую гадзіну

11.06.2025 / 7:14

Nashaniva.com

Мэр Лос-Анджэлеса Карэн Бас і кіраўнік мясцовай паліцыі Джым Макдонэл абвясцілі аб увядзенні каменданцкай гадзіны ў некаторых раёнах цэнтра горада на фоне пратэстаў супраць рэйдаў іміграцыйнай службы, піша Бі-бі-сі.

Фота: Ethan Swope / AP

Ён будзе дзейнічаць з 8 вечара да 6 раніцы і працягнецца некалькі дзён, сказала Бас. Паводле яе слоў, гораду нанесена значная шкода, але каменданцкі час дзейнічае толькі на тэрыторыі плошчай 1 квадратная міля. Жыхары гэтых раёнаў і акрэдытаваныя супрацоўнікі СМІ не будуць закранутыя, дадала Бас

Кіраўнік LAPD заявіў, што каменданцкі час з'яўляецца неабходнай мерай «для выратавання жыццяў і абароны маёмасці» пасля некалькіх дзён беспарадкаў. Ён таксама паведаміў, што ў суботу былі арыштаваныя 27 чалавек, у нядзелю — 40, у панядзелак — 114, а ў аўторак — 197.

Карэн Бас таксама заклікала прэзідэнта Дональда Трампа спыніць рэйды Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE) на нелегальных мігрантаў. Паводле яе слоў, яна спрабуе звязацца з Трампам і абмеркаваць гэтую тэму.

Чытайце таксама:

У Лос-Анджэлес уведзены падраздзяленні марской пяхоты

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»

Трамп накіроўвае Нацгвардыю ў Лос-Анджэлесе, дзе ідуць пратэсты супраць палявання на мігрантаў

Губернатар Каліфорніі запатрабаваў адклікаць Нацгвардыю з Лос-Анджэлеса

Каментары да артыкула