БЕЛ Ł РУС

Аб'явілі збор на дастаўку ў Беларусь цела і пахаванне Аляксандра Класкоўскага-малодшага

10.06.2025 / 19:39

Nashaniva.com

Аляксандр Класкоўскі — сын вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. Ён стаў знакавым удзельнікам пратэстаў 2010 года, апрануўшы міліцэйскую форму і стаўшы сімвалам «Плошчы» 2010 года, калі супрацьстаяў АМАПу.

Аляксандр Класкоўскі

У снежні 2010 года Аляксандра Класкоўскага затрымалі, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У 2011 годзе яго асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але неўзабаве вызвалілі праз памілаванне. Быў прызнаны палітвязнем.

Пасля пратэстаў 2020 года і пачатку рэпрэсій Аляксандр з сям’ёй быў вымушаны эміграваць. У 2024 годзе Класкоўскія пераехалі ў ЗША.

4 чэрвеня 2025 года Аляксандр раптоўна памёр, верагодна, ад сардэчнага прыступу. Яму было 46 гадоў.

Сям’я і блізкія хочуць рэпатрыяваць яго цела ў Беларусь, але для гэтага патрэбныя грошы. Цяпер ідзе збор на транспартаванне цела з ЗША ў Польшчу, пасля у Беларусь, афармленне дакументаў і арганізацыю пахавання.

Агульная сума збору — 5000 еўра. Падтрымаць можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы

«Калі не спыніцца, прышыем яму артыкул за абразу прэзідэнта». Аляксандр Класкоўскі — пра журналістыку, разводы і чатырох дзяцей з рознымі лёсамі

Класкоўскі-малодшы: Веру, што ўсё гэта не дарма…

Каментары да артыкула