БЕЛ Ł РУС

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

10.06.2025 / 18:43

Nashaniva.com

Выступаючы на нарадзе з кінематаграфістамі, Лукашэнка сярод іншага не ўтрымаўся, каб публічна не прадэманстраваць свае незагоеныя раны за 2020 год і не падзяліцца страхамі перад будучыняй. У ягонай прэс-службе лічаць, што «гэта трэба паслухаць».

Скрыншот з відэа

«2020 год паказаў нам. Ну, што тут хаваць — ён паказаў нам, хто ёсць хто. І вы былі наперадзе. І што? Што было б, каб не вытрымалі ў 2020 годзе? Мы б ваявалі. Ну вось паслухайце. Ты [падымае намесніка кіраўніка адміністрацыі Уладзіміра Пярцова. — НН] мне часта падкідваеш — ваявалі. Ды не ваявалі б — нас бы не было даўно. Вы бачыце, што ва Украіне робіцца. Нас бы тут не было. 

Ну і што ад вашых эмоцый? Я не хачу вас усіх агулам абвінавачваць. Вы людзі эмацыйныя і іншае. Я таксама. Але эмоцыі трэба часам выкарыстоўваць на карысць справы. І хаваць іх падалей да пары да часу. Не спяшайцеся, куды вы спяшаецеся? Фільмы здымаць вы не спяшаецеся. А вось выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там. Або заказуху цяпер якую-небудзь стварыць. Слухайце, так прыгожа ўмеюць рабіць. Пачынаю разбірацца, хто яны — а яны выхадцы адтуль. 

Спыніцеся, вы краіну знішчыце. Я часта кажу, што я чалавек адыходзячы, а вам… Вось, Кірыл [звяртаецца да рэжысёра Кірыла Халецкага. — Заўв. НН], табе 24 гады, табе жыць і жыць. Табе ў гэтай краіне жыць. Хочаш у лапцях хадзіць, як раней? Хадзі. Але добра, калі ты адзін будзеш хадзіць. А мае то дзеці чым вінаватыя, што іх таксама ў лапці адзенуць і бізуном будуць сцябаць? Навошта?», — строга адчытаў удзельнікаў нарады Лукашэнка. 

Чытайце таксама:

«Вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю». Лукашэнка прачытаў кіношнікам лекцыю па міжнародным становішчы

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%

Пяткевіч: Кінематограф у яго цяперашнім стане нам не патрэбны

Лукашэнка пра «Беларусьфільм»: Няхай ствараюць, прадаюць і жывуць, не — да пабачэння

Каментары да артыкула