БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей

9.06.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій расказаў, што ў Наваполацку плануюць адкрыць храм, дзе асноўнымі прыхаджанамі будуць дзеці. Пра гэта ён паведаміў падчас выязнога пасяджэння прэзідыума Савета Рэспублікі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў праваслаўнага іерарха, пад духоўны цэнтр плануюць пераабсталяваць дзіцячы сад № 6. У ім адкрыецца храм у гонар святога Сергія Раданежскага — нябеснага апекуна вучняў.

Асаблівасцю гэтага храма будзе тое, што галоўнымі ўдзельнікамі службаў стануць дзеці. Напрыклад, дзіцячы хор з Наваполацка будзе спяваць на набажэнствах. Іканастас зробяць такім чынам, каб дзецям было добра бачна, што адбываецца ў алтары — гэта, маўляў, дапаможа ім лепш разумець сэнс службы.

Акрамя таго, у цэнтры будуць музычныя класы, нядзельная школа для сустрэч моладзевых брацтваў, актавая зала і кінатэатр. Там плануюць паказваць фільмы духоўнай тэматыкі, якія ў даступнай форме расказваюць пра жыццё святароў і хрысціянскія каштоўнасці.

Таксама прадугледжваецца трапезная, якую назвалі «моладзевая кавярня». У ёй змогуць сядзець за сталамі па 6—8 чалавек, каб бацькі маглі прывесці дзяцей у нядзельную школу, а самі — адпачыць, перакусіць і пагутарыць.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла, што гэта добрая ініцыятыва, якая дапаможа дзецям далучыцца да «традыцыйных праваслаўных каштоўнасцяў».

Чытайце таксама:

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо знайшоў у яго дзіця

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі

Патрыярх Кірыл узнагародзіў Лукашэнку найвышэйшай узнагародай РПЦ

Мір — гэта грэх. Расійскі святар абвінаваціў тых, хто супраць вайны, у духу антыхрыста

Расійскі святар, які прапагандаваў «уваскрасенне» загінулых ва Украіне, расказваў полацкім студэнтам пра каханне

Каментары да артыкула