Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну
Аляксандр Лукашэнка падчас агляду Нацыянальнага футбольнага стадыёна, які сёння адкрылі ў Мінску, прапанаваў усталяваць каля яго ўваходу помнік старшыні Кітая Сі Цзіньпіну.
Скульптура беларускага і кітайскага футбалістаў пры ўваходзе на стадыён. Недзе тут Лукашэнка хоча паставіць і помнік кітайскаму кіраўніку
Лукашэнка заўважыў, што помнік будзе тут дарэчы, бо менавіта Кітай дапамог пабудаваць гэтую спартыўную арэну. Падчас цырымоніі адкрыцця стадыёна ён публічна падзякаваў Сі Цзіньпіну і ўсім кітайскім партнёрам за іх унёсак.
Пры гэтым ён адзначыў, што стадыён стане новым сімвалам як Мінска. так і моцнага сяброўства паміж Беларуссю і Кітаем.
Рашэнне аб будаўніцтве Нацыянальнага футбольнага стадыёна было прынята ў 2017 годзе, і менавіта тады Лукашэнка звярнуўся да Сі Цзіньпіна з прапановай у гэтым паўдзельнічаць. Будаўніцтва пачалося ў 2019 годзе, а скончылася толькі сёлета. Тэрміны адкрыцця стадыёна неаднаразова пераносіліся, але ўрэшце гэта адбылося 7 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна
На мінскім стадыёне «Трактар» прайшоў першы матч пасля працяглай рэканструкцыі