БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз фінансуе перападрыхтоўку і моўныя курсы для беларускіх палітвязняў. Вось як падаць заяўку

6.06.2025 / 21:42

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Платформа «EU4Belarus» абвясціла новы конкурс грантаў, скіраваны на падтрымку былых беларускіх палітвязняў. Гэтая ініцыятыва дае магчымасць тым, хто прайшоў праз турмы і пераслед у Беларусі за свае перакананні, аднавіць жыццё і прафесійную дзейнасць. Праграма распрацаваная, каб падтрымаць іх псіхалагічную, сацыяльную і эканамічную рэабілітацыю.

Гранты могуць быць выкарыстаныя на розныя мэты: перападрыхтоўку, прафадукацыю, набыццё абсталявання, а таксама развіццё малога бізнэсу. Памер фінансавай падтрымкі залежыць ад праекта, але можа дасягаць да 10 тысяч еўра. Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.

Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто быў прызнаны палітвязнем праваабарончымі арганізацыямі і ўжо вызвалены. Людзям трэба прадставіць дакументацыю, якая пацвярджае іх статус і мэты, на якія будуць выкарыстаны сродкі. Каманда праекта аказвае падтрымку ў падрыхтоўцы заявак і дапамагае ў праходжанні працэдур.

Падрабязнасці даступныя на сайце eu4belarus.info.

Падаць заяўку можна тут.

Чытайце таксама:

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў

Каментары да артыкула