БЕЛ Ł РУС

На некаторых рэках пачалося павышэнне ўзроўню вады

6.06.2025 / 20:28

Nashaniva.com

Гідролагі паведамілі, што ў Беларусі на шэрагу рэк назіраецца павышэнне ўзроўню вады. Але на іншых, наадварот, працягваецца зніжэнне, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Павышэнне ўзроўню вады тычыцца рэк Бярэзіна, Прыпяць, Дзвіна (у раёне Суража і Полацка), Нёман (на ўчастку Беліца — Гродна) і Дняпро (на адрэзку Рэчыца — Лоеў). Рост адбываецца з інтэнсіўнасцю да 15 см у суткі.

На астатніх участках гэтых рэк, а таксама на Віліі і Сожы, узровень вады, наадварот, зніжаецца — да 10 см у суткі.

На рацэ Свіслач (прыток Бярэзіны) каля вёскі Церабуты Пухавіцкага раёна ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду на пойму, што сведчыць пра магчымасць разліву.

На Нёмане ў раёне Гродна, Дняпры каля Магілёва і Сожы ў Крычаве і Слаўгарадзе склаліся небяспечныя ўмовы для працы рачнога транспарту.

Таксама паведамляецца, што тэмпература вады павысілася: у рэках яна цяпер +15…+22°C, у іншых вадаёмах — +17…+21°C.

Чытайце таксама:

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Прыпяць упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў не выйшла з берагоў

Рэкі на Палессі ўжо цяпер дасягаюць узроўню вады, пры якім лімітуецца суднаходства. А лета яшчэ не пачалося

«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы

Каментары да артыкула