БЕЛ Ł РУС

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм

7.06.2025 / 8:0

Nashaniva.com

На прылаўках гіпермаркета «Грын» з’явіўся сыр брунуст ад беларускага завода з касмічнай цаной — ажно 160 рублёў за кілаграм. Яго ж вырабляюць і фермеры — але значна таней.

Скрыншот: green-dostavka.by

Брунаст — гэта традыцыйны нарвежскі сыр, які вырабляюць з малака, вяршкоў і малочнай сыроваткі. Іх кіпяцяць разам на працягу некалькіх гадзін, пакуль уся вада не выпарыцца. Пры гэтым цукар ператвараецца ў карамель, што і надае сыру яго асаблівы колер і смак.

Брунаст, які прадаецца ў «Грыне», прыехаў не з Нарвегіі. Элітны сыр пастаўляе беларускі вытворца — «Бабушкина крынка». Расфасаваны ён па 500 грам. Кілаграм каштуе амаль 160 рублёў. Прадаецца гэты скарб у драўлянай скрыні.

Беларускія фермеры таксама вырабляюць крафтавы сыр. Цэны ў іх кусаюцца, але ўсё ж меншыя. Блогерка, якая вядзе інстаграм фермерскага рынку ў Мінску «Усё сваё», распытала ў прадаўцоў, за колькі яны прадаюць брунаст.

— Наш па 95 рублёў за кілаграм, — адказала першая жанчына. — Можна купіць розныя кавалкі, нават 50 грам. Яго не трэба шмат набываць, бо яго ядуць маленькімі кавалачкамі, смакуючы з фінікамі, кавай. Гэта сублімаваны кальцый, вельмі карысна для костак, зубоў і скуры.

View this post on Instagram

A post shared by ЎСЁ СВАЁ Фермерский рынок (@usesvae_belarus)

Іншы фермер прадае брунаст па 100 рублёў за кілаграм. Блогерка, якая дэгустуе крафтавыя сыры, сцвярджае: у кожнага фермера свой смак брунаста.

Яшчэ адзін фермер прапаноўвае брунаст з казінага малака. Але калі блогерка дайшла да яго, то мужчына ўжо паспеў прадаць гэты нарвежскі прысмак. Кошт быў 55 рублёў за кілаграм, ці 5 рублёў за 100 грам.

Чытайце таксама:

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка

У Мінску прадаюць невялікі шарык марожанага за 60 рублёў. Што не так з гэтым дэсертам?

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць

Каментары да артыкула