БЕЛ Ł РУС

ЗША атрымалі спіс умоў для мірнага пагаднення ад Украіны і цяпер чакаюць яго ад Расіі

27.05.2025 / 18:21

Nashaniva.com

ЗША атрымалі ад Украіны спіс умоваў для мірнага пагаднення, і цяпер чакаюць аналагічнага дакумента ад Расіі. Пра гэта паведаміў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг у эфіры канала Fox News.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib

Паводле слоў Кіта Келага, падчас нядаўняй размовы Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным расійскі бок паведаміў, што рыхтуе так званы мемарандум.

Келаг растлумачыў, што ЗША ўжо маюць украінскія прапановы, а пасля атрымання расійскага варыянта абодва дакументы будуць зведзеныя разам. Пасля бакі паспрабуюць знайсці агульныя пункты, каб стварыць адзіны праект і правесці наступную сустрэчу.

Ён таксама паведаміў, што ЗША хацелі арганізаваць новы раўнд перамоў у Ватыкане, але Масква адмовілася ад гэтай ідэі.

Нагадаем, што 16 мая ў Стамбуле прайшлі трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і Турцыяй, а таксама сустрэча дэлегацый Украіны і Расіі пры ўдзеле Турцыі — упершыню з 2022 года.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга адзначыў, што Ватыкан усё яшчэ разглядаецца як магчымая пляцоўка для перамоў, хоць кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў назваў яе «неэлегантнай».

Чытайце таксама:

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ

Трамп паведаміў пра завяршэнне расійска-ўкраінскага абмену палоннымі яшчэ да яго пачатку

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну

Каментары да артыкула