БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Бразіліі праляцеў праз Маскву, не сустракаючыся з Пуціным

14.05.2025 / 20:16

Nashaniva.com

Сёння з'явілася інфармацыя, што прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва заявіў, што ён асабіста будзе патрабаваць ад кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна ўдзельнічаць у перамовах з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Турцыі і падыме гэта пытанне падчас свайго пралёту праз Маскву пры вяртанні з рэгіянальнага форуму ў Кітаі. Але ў выніку з гэтага нічога не атрымалася.

Луіс Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны Бразіліа. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Падчас кароткага прыпынку ў Маскве бразільскі прэзідэнт Інасіу Лула да Сілва не меў зносін з Пуціным, паведамляе расійскае дзяржаўнае агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на пасольства Бразіліі ў Маскве.

Цяпер прэзідэнт Бразіліі ўжо пакінуў расійскую сталіцу.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Бразіліі ляціць у Маскву, каб падштурхнуць Пуціна да перамоваў у Стамбуле

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Абмен усіх палонных і спыненне агню. Зяленскі назваў тэмы для перамоваў з Пуціным у Стамбуле

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай

Каментары да артыкула