БЕЛ Ł РУС

Макрон аб прапанове Пуціна: Ён шукае выхад, але хоча выгадаць час

11.05.2025 / 9:3

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі лічыць недастатковай прапанову Уладзіміра Пуціна аднавіць прамыя перамовы з Украінай у Стамбуле.

Эманюэль Макрон. Фота: Ludovic Marin, AP

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў прапанову Уладзіміра Пуціна аднавіць прамыя перамовы Масквы і Кіева ў Стамбуле «першым крокам, але недастатковым».

«Бязумоўнаму спыненню агню не павінны папярэднічаць перамовы. Пуцін шукае выхад, але хоча выгадаць час», — заявіў Макрон, якога цытуе France 24.

Напярэдадні ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 мая. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 мая — без папярэдніх умоваў.

Чытайце таксама:

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая

Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія і Украіна прынялі сумесную заяву аб неабходнасці перамір'я

Захад падрыхтаваў план перамір'я паміж Расіяй і Украінай

Стармер і Макрон адхіляюць патрабаванне Пуціна спыніць вайсковую дапамогу Украіне для 30-дзённага спынення агню

Крэмль запатрабаваў для пачатку 30-дзённага перамір'я спыніць пастаўкі зброі Украіне

Каментары да артыкула