БЕЛ Ł РУС

У Гомелі паставяць помнік маршалу Ракасоўскаму

7.05.2025 / 19:56

Nashaniva.com

У Гомелі заклалі камень на месцы будучага помніка савецкаму маршалу Канстанціну Ракасоўскаму, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Гомельскія чыноўнікі на месцы будучага помніка

Помнік савецкаму маршалу мае з'явіцца ў абласным цэнтры 26 лістапада, калі будзе адзначацца 82-я гадавіна вызвалення Гомеля ад нямецкай акупацыі.

Савецкі военачальнік удзельнічаў у вызваленні Беларусі, камандуючы падчас аперацыі «Баграціён» у 1944 годзе адным з франтоў.

Адзначаецца, што за вялікі ўклад у вызваленне і аднаўленне разбуранага вайной Гомеля Канстанцін Ракасоўскі ў студзені 1967 года быў першы ўдастоены звання ганаровага грамадзяніна горада. У ягоны гонар таксама ў абласным цэнтры названая вуліца, а на пляцоўцы абласнога музея вайсковай славы пастаўлены бюст.

Чытайце таксама:

У Маскве адпілавалі галаву каня Ракасоўскага на гарэльефе «Парад Перамогі»

У беларускім архіве знайшлі запіс пра смерць маці маршала Ракасоўскага. Яна памерла нашмат раней, чым лічылася

Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах

Каментары да артыкула