БЕЛ Ł РУС

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

7.05.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Беларусы сутыкнуліся з фэйкавай рассылкай пра нібыта атручаную ваду, якую будуць раздаваць валанцёры на святкаванні 9 траўня, паведаміў тэлеграм-канал «#1регион», які належыць Брэсцкаму аблвыканкаму.

Жыхарам Брэстчыны ў месенджары Viber у чатах сталі дасылаць паведамленні пра нібыта атручаную ваду, якую будуць раздаваць у бутэльках на святкаванні 9 траўня. Аўтары фэйкавых паведамленняў пагражаюць, што праз такую ваду «чалавек згарае за гадзіну-дзве».

«Гэта фэйк. На такія ж фэйкавыя паведамленні скардзяцца ў Пскове, Ліпецку, Варонежы і шэрагу іншых расійскіх гарадоў», — пракаментавалі брэсцкія ўлады.

Пры гэтым удакладняецца, што падобная фэйкавая рассылка махляроў ужо не новая, яна рабілася і ў мінулым годзе. 

Чытайце таксама:

Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер

Каментары да артыкула